У Пакістане з новай сілай успыхнулі беспарадкі

1 сентября 2014

У дадзены момант пратэстуючыя штурмуюць тэлецэнтр у Ісламабадзе. Асноўнае іх патрабаванне - адстаўка прэм'ер-міністра Наваза Шарыфа. Перарвана вяшчанне дзяржтэлеканала. Паліцыя ўжывае слёзатачывы газ. Напярэдадні ў сутыкненнях загінулі 3 чалавекі. Больш за 500 атрымалі раненні. Улады прызналі, што пратэст выйшаў з-пад кантролю.