У Пакістане расце колькасць загінуўшых

26 сентября 2013
Разбіраючы завалы, ратавальнікі выяўляюць целы новых ахвяр стыхійнага бедства. Паводле апошняй інфармацыі, агульная колькасць загінуўшых перавысіла ўжо 350 чалавек. Землетрасенне магнітудай 7,7 адбылося ў аўторак у паўднёва-заходняй правінцыі Белуджыстан. У выніку падземных штуршкоў разбурана больш як 20 тысяч будынкаў. Больш за ўсё пацярпеў горад Аваран і яго наваколлі. Тут знішчана каля 80% дамоў. У цяперашні час пошукавыя працы прадаўжаюцца. Да выратавальнай аперацыі прыцягнуты падраздзяленні пакістанскай арміі.