У Пакістане на царкоўнай плошчы адбыліся два выбухі

15 марта 2015

10 чалавек загінулі, больш як 65 параненыя. Двое невядомых прывялі ў дзеянне выбуховыя прыстасаванні падчас ранішняга набажэнства. Паводле папярэдніх падлікаў, у адным з храмаў было не менш за 800 чалавек, у другім каля тысячы.