У Пакістане знішчальнік разбіўся на рэпетыцыі парада

11 марта 2020
Смяротны трук: у сталіцы Пакістана ваенны самалёт разбіўся падчас рэпетыцыі парада. F-16 выконваў фігуру складанага пілатажу - пятлю Несцерава - і выйшаў з яе надта блізка да паверхні зямлі на высокай хуткасці, затым схаваўся за дрэвамі. Пасля падзення знішчальнік загарэўся. Пілот загінуў. На месцы крушэння працуюць ратавальнікі і паліцыя, раён ачэплены. Пра пацярпелых на зямлі інфармацыі не паступала.