У дачыненні да мужчыны, які напаў на намесніка галоўнага рэдактара радыёстанцыі "Рэха Масквы", узбудзілі крымінальную справу

23 октября 2017

У Маскве ўзбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны, што напаў з нажом на намесніка галоўнага рэдактара радыёстанцыі "Рэха Масквы" Таццяну Фельгенгаўэр

У Маскве ўзбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны, які напаў з нажом на намесніка галоўнага рэдактара радыёстанцыі "Рэха Масквы" Таццяну Фельгенгаўэр. Паводле папярэдніх звестак, затрыманы - грамадзянін замежнай дзяржавы, ураджэнец Грузіі, які пастаянна пражывае ў Ізраілі і мае грамадзянства блізкаўсходняй краіны. Паводле адной версіі, падставай для атакі стала асабістая непрыязнасць. Нагадаем, мужчына прарваўся ў рэдакцыю міма аховы, ударыў жанчыну нажом у шыю і быў затрыманы. Зараз пасля аперацыі стан Таццяны стабільны. Яна знаходзіцца ў інтэнсіўнай тэрапіі.