Генеральны сакратар ААН заклікаў не палітызаваць сітуацыю на польска-беларускай мяжы. Паводле паведамленняў афіцыйнага прадстаўніка Антоніу Гутэрыша, Генеральны сакратар "з турботай сочыць за сітуацыяй і зноў заяўляе пра важнасць таго, каб праблемы міграцыі вырашаліся ў адпаведнасці з гуманітарнымі прынцыпамі і міжнародным правам". Польшча, праўда, такіх заклікаў не чуе. І для ўсяго свету гэта прычына задумацца. Бо наступныя кадры ўжо сапраўды павінны нагадаць усім пра прынцыпы чалавечнасці.
У ААН заклікалі не палітызаваць сітуацыю на мяжы
11 ноября 2021













