У ААН прынялі беларускую рэзалюцыю па барацьбе з гандлем людзьмі

16 ноября 2019
У  ААН прынятая беларуская рэзалюцыя па барацьбе з гандлем людзьмі. У дакуменце акцэнтуецца ўвага на шэрагу асноўных апошніх глабальных выклікаў, з якімі працягвае сутыкацца сусветная супольнасць. Гэта  захаванне перавагі жанчын і дзяцей сярод ахвяр гандлю людзьмі,  попыт на жывы тавар, а таксама актыўнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій гандлярамі са  злачыннымі мэтамі, рост колькасці мігрантаў сярод ахвяр гандлю людзьмі, у тым ліку з мэтай  атрымання чалавечых органаў. 
Суаўтарамі рэзалюцыі выступілі 80 дзяржаў.