У ААН не спяшаюцца вызначаць дату правядзення другой мірнай канферэнцыі па Сірыі

21 октября 2013

Названыя раней даты - 23-24 лістапада - пакуль не пацвярджаюцца. Спецпрадстаўнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаў Лахдар Брахімі сумняваецца наконт здольнасці сірыйскай апазіцыі дэлегаваць на перамовы ў Жэневу надзейную арганізацыю. Ён адзначыў, што без гэтай умовы правядзенне канферэнцыі пазбаўлена сэнсу.
У самой Сірыі сітуацыя па-ранейшаму напружаная. Напярэдадні ў Хаме больш як 30 чалавек загінулі і яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні праз узарванне грузавіка. Яго паўстанцы нагрузілі тонай узрыўчаткі і накіравалі на КПП урадавых войскаў.