У Амане і Емене бушуе ўраган "Мекуну"

26 мая 2018

На тэрыторыю абрынуўся моцны вецер і праліўныя дажджы. Хуткасць ветру складае 140 кіламетраў за гадзіну, парывы - звыш 165 кіламетраў за гадзіну. З-за стыхіі загінула 12-гадовая дзяўчынка. З еменскага вострава Сакотра зніклі 40 чалавек. Улады Амана заклікалі жыхароў праяўляць асцярожнасць і пазбягаць знаходжання ў нізінах і на ўзбярэжжы. Раней частку насельніцтва эвакуіравалі ў сховішчы. Групы ратавальнікаў прыведзены ў поўную гатоўнасць.