У наваколлях Тэгерана пацярпеў крушэнне грузавы самалёт

14 января 2019

"Боінг-707" ляцеў з Бішкека ў горад Керэдж ля сталіцы Ірана. Пілот не змог затармазіць на ўзлётна-пасадачнай паласе, пасля чаго машына ўрэзалася ў гарадскія пабудовы. На месцы працуюць экстранныя службы. На борце, паводле папярэдніх звестак, знаходзіліся 16 чалавек. Выжыў толькі бортінжынер. Лёс людзей, якія жывуць у будынках на месцы крушэння, пакуль невядомы. На месцы надзвычайнага здарэння знойдзены целы сямі загінуўшых.