У наваколлях сталіцы Балгарыі ў гарах Віташа сышла снежная лавіна. Загінулі два турысты. Інцыдэнт адбыўся на папулярным гарналыжным курорце ў раёне турбазы "Алека". У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі 15 чалавек і спецыяльна навучаныя сабакі. Адзначым, зараз у гарах Балгарыі назіраецца складанае лавіннае становішча. Яно выклікана моцнымі снегападамі і парывістым ветрам. Ратавальнікі рэкамендуюць часова ўстрымацца ад наведвання гэтых раёнаў.
У наваколлях Сафіі ў гарах сышла снежная лавіна
22 января 2016













