У Аклахоме перад судом паўстала фармацэўтычная кампанія "Джонсан і Джонсан"

29 мая 2019

Яе абвінавачваюць у распальванні  апіёіднай эпідэміі ў ЗША. Супраць найбуйнейшага вытворцы лекаў  пададзена 2 тысячы іскаў. Карпарацыю абвінавачваюць у агрэсіўнай рэкламе і ўтойванні небяспекі абязбольвальных на аснове апіёідаў. Паведамляецца, што прыём  болесуцішальных  выклікае залежнасць. Многія пацыенты пасля спынення курсу анальгетыкаў  перайшлі на сапраўдныя наркотыкі. Адзначым, у Аклахоме слухаюцца  яшчэ 2 аналагічныя справы.