У Ахоцкім моры прадаўжаецца выратавальная аперацыя

2 апреля 2015

Там затануў аўтаномны траўлер "Далёкі Усход". Паводле апошняй інфармацыі, загінулі 54 маракі, 63 удалося выратаваць, астатнія 15 лічацца знікшымі без вестак. Усяго на борце знаходзіліся 132 чалавекі - большасць расіяне. Астатнія - грамадзяне М'янмы, Украіны, Літвы, Вануату. Судна пацярпела крушэнне за 250 кіламетраў да поўдня ад Магадана. Акалічнасці высвятляе следства. Вядома, што траўлер затануў за 15 хвілін і сігнал SOS з борта не падаваўся. Найбольш верагодная прычына катастрофы - сутыкненне з айсбергам. Паводле другой версіі, судна перакулілася пры выманні трала з рыбай.