У адным з пасёлкаў на ўсходзе Індыі дзікі слон разбурыў больш за сто будынкаў

11 февраля 2016

Паводле слоў мясцовых жыхароў, раніцай іх абудзіў нязвыклы шум. Хобатам жывёліна разбівала шыбы ў хатах і магазінах. Слон нават не грэбаваў веласіпедамі і матацыкламі. Нягледзячы на масавую паніку, ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікам таварыства аховы дзікай прыроды, якія прыбылі на месца, жывёліну ўтаймаваць не атрымалася. Яны спрабавалі звязаць слана вяроўкамі. Паліцэйскія не рызыкнулі страляць, каб не раззлаваць яго яшчэ больш.