У адным з найбуйнейшых гарадоў Аўстраліі ніяк не могуць справіцца з ляснымі пажарамі

14 января 2014

У адным з найбуйнейшых гарадоў Аўстраліі - Перт - ніяк не могуць справіцца з ляснымі пажарамі. Агонь ужо знішчыў больш як 50 дамоў. Пры гэтым загінуў мясцовы жыхар, якога не паспелі вывезці з небяспечнага раёна. Шпіталізаваны таксама двое ратавальнікаў. Ахвяр можа быць больш, бо пажарнікі пакуль не дабраліся да некаторых пасёлкаў, абхопленых агнём. Зараз у Аўстраліі - разгар лета, і тэмпература паднімаецца да 40 градусаў.