У адзіночку на лодцы цераз Атлантыку

13 ноября 2013

Грамадзянка Канады Мілен Пакет здолела пераплысці акіян на вёслах. Жанчына стартавала ў Галіфаксе 6 ліпеня на спецыяльна сканструяванай лодцы даўжынёй больш за сем метраў, абсталяванай апрасняльнай устаноўкай, навігатарам, радыёперадавальнікам і спадарожнікавым тэлефонам. Падчас аднаго са штармоў, калі вышыня хваль дасягала васьмі метраў, яе лодка двойчы перакульвалася, але сама выраўноўвалася.
За больш чым 100 гадоў Атлантычны акіян у адзіночку на вёслах адолеў толькі 91 шукальнік прыгод. Першым у 1969 годзе гэта зрабіў за 180 сутак англічанін Джон Фэрфакс.