У адзінаццаці гарадах Італіі аб'яўлены найвышэйшы - чырвоны - узровень небяспекі з-за спякоты

13 августа 2019

Ад 40-градуснай спёкі пакутуюць папулярныя ў турыстаў гарады Рым, Фларэнцыя, Палерма. Падобная сітуацыя на Балканах: у Харватыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіне. А на іспанскім востраве Гран-Канарыя ад спякоты палае ўжо больш як тысяча гектараў лесу, ідзе масавая эвакуацыя. Гарыць і Грэцыя - полымя падступае да Афінаў.