У адэскім гатэлі падчас пажару загінулі восем чалавек

17 августа 2019

Трагедыя ва Украіне. У адэскім гатэлі "Токіа Стар" падчас пажару загінулі восем чалавек. Пацярпелі яшчэ 10. Пачаўся ён уначы, яго атрымалася ліквідаваць толькі праз тры гадзіны. Агонь ахапіў тысячу квадратных метраў. Пастаяльцаў гатэля эвакуіравалі. Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль невядомыя. Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, узгаранне адбылося ў пральні гасцініцы.