У Адэсе прапанавалі знесці помнік Кацярыне Другой

12 июля 2022

Вайна вайной, а ва Украіне, відаць, ёсць пытанні больш важныя. У Адэсе прапанавалі знесці помнік Кацярыне Другой. Петыцыя сабрала 25 тысяч подпісаў. Расійскую імператрыцу, якая заснавала горад пад сучасным імем, назвалі "спрэчнай асобай ва ўкраінскай гісторыі". Замест яе вырашылі прапанаваць кандыдатуру гомасексуальнага порнаакцёра Білі Херынгтана. На думку аўтараў петыцыі, статуя амерыканца будзе "павышаць людзям настрой" і прадэманструе падтрымку ЛГБТ, а значыць і прыхільнасць заходнім каштоўнасцям.