У Нью-Ёрку ў натоўп мітынгоўцаў урэзаўся аўтамабіль

8 июля 2020
У ЗША не  сціхаюць пратэсты супраць расавай дыскрымінацыі. У Нью-Ёрку ў натоўп  людзей, якія пратэстуюць на Таймс-сквер, урэзаўся аўтамабіль. На шчасце, ніхто не загінуў. За апошні тыдзень  гэта не першы выпадак такіх інцыдэнтаў у ЗША.

Усю ноч  працягваліся сутыкненні паліцыі з мітынгоўцамі ў амерыканскім Портлендзе.  Сілавікі  прымянілі  спецсродкі і слёзатачывы газ.  Аднак пасля няўдалай спробы разагнаць акцыю пратэсту  паліцыя адступіла пад націскам радыкалаў.