У Нью-Ёрку ўжо чацвёрты раз арганізавалі паказ мод для пенсіянераў. На подыум мадэлі ва ўзросце больш за 60 гадоў выходзілі пад жывую музыку. Дэманстравалі нацыянальныя касцюмы розных краін, вячэрнія і нават сукенкі нявесты. Многія ўборы шаноўныя лэдзі пашылі самі. А за кулісамі прафесійныя візажысты дапамаглі мадэлям з прычоскамі і макіяжам.













