У Нью-Ёрку стартуе 73-я Генасамблея ААН

25 сентября 2018

З'ехаліся прэзідэнты, кіраўнікі ўрадаў і міністры замежных спраў з 196 краін. Беларусь прадстаўляе кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. Яго выступленне, як чакаецца, адбудзецца на пачатку наступнага тыдня - 1 кастрычніка. На парадку дня - Сірыя, Карэйскі паўвостраў, ядзернае пагадненне з Іранам, мігранты. Апроч міжнароднай палітыкі, у гэтыя дні ААН працягне больш ціхія, але таксама агульнасусветныя дыскусіі - ад барацьбы з сухотамі да фінансаў.