У Нью-Ёрку сёння назавуць пераможцу самага знакамітага дог-шоу ЗША

12 февраля 2013
Традыцыйна самая вялікая ў свеце выстава сабак праходзіць на працягу двух дзён. За гэты час суддзі вызначаць лепшых удзельнікаў у васьмі групах, такіх як маладыя сабакі, спартыўныя, пастуховыя і іншыя. У аўторак вечарам з пераможцаў гэтых груп будзе выбраны лепшы з лепшых - сабака, якому дастанецца тытул пераможцы гэтага знакамітага сабачага агляду. Грандыёзнае шоу вельмі папулярнае ў аматараў сабак па ўсёй Амерыцы і штогод збірае мільённую аўдыторыю. Сёлета яго ў прамым эфіры будуць трансліраваць адразу некалькі каналаў нацыянальнага тэлебачання. Пераможца агляду на некалькі дзён будзе адным з самых папулярных персанажаў розных ток-шоу, а таксама зможа паабедаць у адным з найлепшых рэстаранаў Нью-Ёрка.
(Сусан Джайлс, заводчык: Гэта як шоу на ўвесь год. Гэта верх прэстыжу. Яго цётка выйгравала гэты конкурс двойчы, яго дзядуля тройчы. Мы таксама спадзяёмся падтрымаць пароду.)
(Лексі Ніл, заводчык: Яе маці выйграла ўзнагароду Лепшы прадстаўнік пароды тут у 2009 годзе, так што мы спадзяёмся паўтарыць гэтае дасягненне. Ён вельмі таварыскі сабака, таму яму гэта будзе зрабіць не цяжка.)
Летась уладальнікам ганаровага тытула Вестмінстарскай выставы стаў чатырохгадовы пекінэс па мянушцы Малахія з горада Усходні Берлін, штат Пенсільванія. Гэты тытул стаў для пераможцы 115-м у яго выставачнай кар'еры. Вестмінстар кенэл клаб дог-шоу праводзіцца з 1877 года і да яго дапускаюцца толькі прызнаныя таварыствам сабакаводаў пароды. Усяго за час правядзення агляду ў ім прынялі ўдзел больш як 300 тысяч сабак.