У Нью-Ёрку з малатка пайшла самая рэдкая ў свеце марка

18 июня 2014

На аўкцыёне ў Нью-Ёрку адну з самых рэдкіх марак у свеце прадалі за дзевяць з паловай мільёнаў долараў. Марка Брытанскай Гвіяны, якая калісьці каштавала 1 цэнт, лічыцца святым Граалем для філатэлістаў. Прададзены экземпляр - адзіны з набору, надрукаванага брытанскай калоніяй у 1856 годзе, які захаваўся. Гэта пурпурны васьмівугольнік з відарысам трохмачтавага карабля і надпісам на латыні Мы аддаем і атрымліваем наўзамен.