У Нью-Ёрку правялі падрыў усходняй часткі моста праз Гудзон

16 января 2019

Уражлівыя кадры з ЗША. Улады Нью-Ёрка правялі падрыў усходняй часткі моста праз Гудзон. За ліквідацыяй будынка назіралі сотні гледачоў.

Адзначым, што пераправа праслужыла больш як 50 гадоў. Побач з ёй ужо пабудаваны новы мост. Чакаецца, што металічныя дэталі старога моста неўзабаве будуць паднятыя са дна Гудзона і перапрацаваныя.