У Нью-Ёрку прайшла акцыя супраць абмежаванняў і прымусу да вакцынацыі, а італьянцы патрабуюць адмены кавід-пашпартоў

18 октября 2021

У свеце не сціхаюць кавід-пратэсты. У Нью-Ёрку прайшла акцыя супраць абмежаванняў і прымусу да вакцынацыі. Дэманстрацыя прайшла ля небаскроба карпарацыі Warner Media, якая валодае ў прыватнасці тэлеканалам CNN. Пратэстоўцы вінавацяць буйныя тэлеканалы ў бесцырымоннай прапагандзе і таму скандзіравалі: "Вірус - гэта СМІ!".

У Нью-Ёрку дзейнічае самы, пэўна, жорсткі адміністрацыйны рэжым для непрышчэпленых. Тут падлягаюць звальненню невакцынаваныя настаўнікі, медыкі і паліцэйскія. У выпадку недахопу спецыялістаў іх месцы павінны заняць мабілізаваныя рэзервісты Нацгвардыі.

Італьянцы патрабуюць адмены кавід-пашпартоў

Італьянцы таксама працягваюць сваю барацьбу супраць таго, што яны называюць адміністрацыйным тэрорам. Акцыі пратэсту прайшлі ў большасці буйных гарадоў краіны. У Трыесце забастоўшчыкі нават блакіравалі мясцовы порт - гэта ставіць пад пагрозу забеспячэнне краіны харчаваннем і таварамі масавага попыту. На прадухіленне беспарадкаў накіравалі паліцыю. Сур'ёзных сутыкненняў удалося пазбегнуць. З 15 кастрычніка ў краіне забаронена з'яўляцца на рабочым месцы без пашпарта вакцынацыі - за гэта належыць буйны штраф. Непрышчэпленыя не будуць атрымліваць зарплату, нават калі іх не звольняць. Гэтыя абмежаванні закрануць сама меней 20 працэнтаў італьянцаў.