У Нью-Ёрку прадухілілі падпал сабора Святога Патрыка

18 апреля 2019

Затрыманы 37-гадовы мужчына, які паспрабаваў трапіць у храм з дзвюма каністрамі бензіну. Яго спыніла ахова. Пры надглядзе ў падазронага знайшлі таксама бутэлькі вадкасці для распальвання і запальніцы. Матыў затрыманага пакуль не зразумелы. У паліцыі заявілі, што гэты чалавек эмацыянальна нестабільны. Версія тэракта пакуль не агучваецца.