У Нью-Ёрку святкуюць 50-годдзе са дня дэбютных гастроляў групы Бітлз

7 февраля 2014

У Нью-Ёрку святкуюць 50-годдзе са дня дэбютных гастроляў у Амерыку легендарнай групы Бітлз. Менавіта ў гэты дзень, паўстагоддзя назад, тысячы захопленых прыхільнікаў і сотні журналістаў прывіталі ліверпульскую чацвёрку ў аэрапорце імя Кэнэдзі. Група дала два канцэрты ў нью-ёркскім Карнегі-Хол і ў канцэртнай зале Калізей. Яе ўдзельнікі выступілі таксама ў папулярным тэлешоу Эда Салівана. Перадачу паглядзелі 74 мільёны амерыканцаў. А на наступны дзень уся Амерыка захварэла Бітламі. Сёння шматлікія эксперты ўпэўненыя, што дэбютны тур Бітлз па ЗША меў ключавое значэнне для іх кар'еры.