У Нью-Ёрку прайшла цырымонія адкрыцця новай вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра. Небаскроб вышынёй 541 метр будавалі восем гадоў на месцы веж-двайнят, разбураных тэрактамі 11 верасня. Гэты офісны будынак - трэці па велічыні на планеце і адзін з самых бяспечных. 60% памяшканняў ужо здалі ў арэнду. Яшчэ адна назва новага небаскроба - Вежа Волі. Уначы з яе шпіля б'е ў неба вялізны промень святла ў памяць аб загінуўшых ад сусветнага тэрарызму.














