У Нью-Ёрку адкрылася юбілейная - 70 - сесія Генасамблеі ААН

16 сентября 2015

З прамовай выступілі Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і аўстрыец Могенс Лікетофт (старшыня сесіі). На парадку дня - больш як 170 пытанняў. Гэта і падтрыманне міру, і ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, а таксама барацьба з тэрарызмам. Удзел у пасяджэннях прымуць 150 сусветных лідараў. Вялікая іх частка прыбудзе ў Нью-Ёрк да канца месяца на саміт развіцця. З высокай трыбуны прагучыць і голас Беларусі. Нашу краіну на Генасамблеі прадставіць Прэзідэнт. Аляксандру Лукашэнку дадзена ганаровае права выступіць у першы дзень агульнай дыскусіі - 28 верасня. Напярэдадні гэту інфармацыю пацвердзіў пастаянны старшыня нашай краіны пры ААН Андрэй Дапкюнас.