У штаб кватэры ААН адкрылася фотавыстава да Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе

27 апреля 2017

У штаб кватэры ААН у Нью-Ёрку адбылася цырымонія адкрыцця фотавыставы да Міжнароднага дня памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Здымкі зробленыя не толькі прафесійнымі фатографамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей. Мерапрыемства было арганізавана Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры ААН сумесна з офісам Праграмы развіцця ААН у Беларусі і дзвюма няўрадавымі арганізацыямі ЗША і Ірландыі. Мэта - аддаць даніну павагі, дапамогі, спагадзе, бескарыслівасці і чалавечнасці, выказаныя народу Беларусі ў цяжкі для краіны час.