У Нью-Ёрку пачаўся працэс, які патэнцыяльна папярэднічае маштабнай рэформе ААН

19 сентября 2017

Дэкларацыю прэзідэнта ЗША аб змяненні структуры і прынцыпаў працы міжнароднай арганізацыі напярэдадні падпісалі прадстаўнікі 128-мі краін. "ААН неабходна сканцэнтравацца на працы з людзьмі, а не з паперамі", - сказаў Дональд Трамп. Генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш адобрыў ініцыятыву. Сёння на 72-й сесіі Генасамблеі ААН стартавала агульнапалітычная дыскусія. Выступяць 37 спікераў.

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей агучыць прапановы нашай краіны ў чацвер. Мінск сёлета актыўна прасоўвае ініцыятыву новага глабальнага працэсу мірабудаўніцтва, аналагічнага Хельсінкскаму, а таксама "інтэграцыі інтэграцый".