У Нью-Ёрке на аўтавакзале прагрымеў выбух

11 декабря 2017

Трывожныя навіны паступаюць з Нью-Ёрка: на найбуйнейшым аўтавакзале Порт-Аўторыці прагрымеў выбух. Туды сцягнуты паліцыя, сапёры і хуткая дапамога. Эвакуіраваны найбліжэйшыя станцыі метро. Паводле папярэдніх звестак, невядомыя ўзарвалі самаробнае прыстасаванне, закладзенае ў трубу. Бомбу схавалі ў адным з падземных пераходаў. Паводле звестак CNN, на месцы здарэння сілавікі знайшлі яшчэ адно або два выбуховыя прыстасаванні. Відавочцы паведамляюць аб пацярпелых. Вядома пра затрыманне аднаго падазронага.