У Нью-Ёрку і Кёльне па розных прычынах спынялася праца аэрапортаў

30 мая 2016

Больш за тысячу пасажыраў былі вымушаныя заставацца ў тэрмінале №7 аэрапорта імя Джона Кенедзі ў Нью-Ёрку. Прычынай стаў ланцужок памылак камп'ютарнай сістэмы. Пакуль пасажыры чакалі рэгістрацыі, адміністрацыя аэрапорта ўзмацніла меры бяспекі, каб пазбегнуць магчымых беспарадкаў. Тэрмінал знаходзіцца пад кіраваннем брытанскай авіякампаніі British Airways, якая, у сваю чаргу, здае частку яго ў арэнду іншым авіяперавозчыкам. Збой быў настолькі сур'ёзным, што на шэраг рэйсаў пасадачныя талоны выпісваліся ўручную.

А аэрапорт Кёльна на захадзе Германіі прыпыніў працу з-за магчымай пагрозы бяспекі. Невядомы здолеў трапіць у зону вылету найбуйнейшага аэрапорта ФРГ без металашукальнікаў і працэдуры надгляду.

Усе палёты былі прыпыненыя. Самалёты вырашана было вывезці з узлётна-пасадачнай паласы.