У Нью-Ёрку біржавыя індэксы растуць на фоне чаканняў запавольвання тэмпаў распаўсюджання каранавіруса

6 апреля 2020
Сёння ў першыя хвіліны таргоў амерыканскі прамысловы індэкс Dow Jones падняўся больш як на 4 працэнты. 

Напярэдадні прэзідэнт Трамп паведаміў, што крызіс у найбольш пацярпелых штатах пачынае згладжвацца. Мясцовыя эканамісты чакаюць аднаўлення эканамічнай дзейнасці да канца красавіка - пачатку мая.

Аднаўленне эканамічнай актыўнасці ў Кітаі


Тым часам МВФ адзначае пачатак упэўненага аднаўлення эканамічнай актыўнасці ў Кітаі. Працэс пачаўся пасля таго, як Пекіну ўдалося ўзяць пад кантроль сітуацыю з эпідэміяй.