У Нью-Ёрку аўтамабіль на высокай хуткасці ўрэзаўся ў прахожых на тратуары

18 мая 2017

Навіна апошняй гадзіны. Надзвычайнае здарэнне на Таймс-сквер у Нью-Ёрку. Аўтамабіль на высокай хуткасці ўрэзаўся ў прахожых на тратуары. Загінуў адзін чалавек, каля 20 пацярпелі. Вадзіцель машыны затрыманы. Месца здарэння ачэплена. Відавочцы гавораць, што віноўнік аварыі спецыяльна заехаў у людзей. Аднак, як паведамляюць паліцэйскія, трагедыя не мае адносін да тэрарызму. Затрыманы вадзіцель раней двойчы прыцягваўся да адказнасці за нецвярозае кіраванне.