У Нью-Джэрсі паліцыя затрымала хлопца, якога вінавацяць у сувязях з "Ісламскай дзяржавай"

19 июня 2015

У амерыканскім штаце Нью-Джэрсі паліцыя затрымала хлопца, якога вінавацяць у сувязях з "Ісламскай дзяржавай". Паводле версіі следства, 21-гадовы Самюэль Тапаз фінансава падтрымліваў экстрэмістаў. Яшчэ адзін мужчына быў арыштаваны ў Нью-Ёрку, падрабязнасці не паведамляюцца. Раней па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракта ў Нью-Ёрку быў затрыманы меркаваны прыхільнік ісламістаў.

Брытанскія спецслужбы працягваюць пошукі трох маладых жанчын, якія адправіліся ў Сірыю са сваімі дзевяццю дзецьмі ваяваць на баку баевікоў "Ісламскай дзяржавы". Зазначым, найстарэйшаму дзіцяці 15 гадоў. Паводле апошніх звестак, рады экстрэмістаў папоўнілі больш за 700 грамадзян Вялікабрытаніі.