У Нью-Джэрсі аўтатрасу абсыпала доларамі

14 декабря 2018

Прычынай гэтаму сталі інкасатары, якія, відаць, дрэнна зачынілі дзверы браніраванага аўтамабіля, і яны расчыніліся па дарозе. На трасе аказалася каля 20 тысяч наяўнымі. Участак дарогі заблакіравалі, а людзі з суседніх машын кінуліся збіраць грошы. Большую частку вярнулі інкасатарам, аднак былі і такія, хто прысвоіў купюры сабе. Паліцыя спрабуе адсачыць іх па камерах назірання. Інцыдэнт, дарэчы, справакаваў некалькі ДТЗ і вялікія заторы.