У Новай Зеландыі зробяць больш жорсткім закон аб абароце зброі

18 марта 2019

Кабінет міністраў краіны ўжо прыняў рашэнне аб пераглядзе нацыянальнага заканадаўства. Асноўныя пункты абноўленага законапраекта апублікуюць праз 10 дзён. Нагадаем, ахвярамі стралка ў мінулую пятніцу ў дзвюх мячэцях новазеландскага горада Крайстчэрч сталі 50 чалавек.