У Новай Зеландыі паставілі сусветны рэкорд

12 июля 2013

Арганізавалі самую масавую маляўнічую вечарынку. Усіх удзельнікаў ад душы палівалі рознакаляровымі фарбамі. Аматараў ярка павесяліцца знайшлі ў адным з універсітэтаў. На прапанову прыняць удзел у такім незвычайным, хаця і бессэнсоўным мерапрыемстве, адгукнуліся больш за чатыры тысячы студэнтаў. На іх за гадзіну вылілі больш чым чатыры тоны бясшкоднага фарбавальніка разнастайных колераў і адценняў.