У Новай Зеландыі прайшлі першыя аднаполыя вяселлі

19 августа 2013
Заручылася ўжо 31 пара. Рашэнне аб іх легалізацыі было прынята парламентам у красавіку. Сёння яно ўступіла ў сілу. Юрыдычна аформіць адносіны выказваюць жаданне не толькі мясцовыя аднаполыя пары, але і пары з іншых краін. Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, ужо атрымана звыш тысячы заявак з Аўстраліі. Акрамя Новай Зеландыі, аднаполыя шлюбы зараз легалізаваныя яшчэ ў 14 дзяржавах.