У Новай Зеландыі пасля страляніны ў мячэцях працягваецца спецаперацыя

15 марта 2019

Пакуль паліцыі атрымалася злавіць аднаго падазронага - гэта грамадзянін Аўстраліі ультраправых поглядаў. Праваахоўнікі мяркуюць, што ў яго былі саўдзельнікі. Атакі адбыліся на дзве мячэці і амаль адначасова. Акрамя таго, за некалькі кіламетраў ад месца надзвычайнага здарэння знайшлі аўтамабіль з закладзенай у ім узрыўчаткай. Нагадаем, узброены мужчына ўварваўся ў мячэць у цэнтры Крайстчорча адразу пасля дзённай малітвы. Ён заблакіраваў дзверы і стаў расстрэльваць людзей. У гэты ж час стрэлы прагучалі ў мячэці побач. Паводле папярэдніх звестак, загінулі каля 30 чалавек. Дзясяткі дастаўленыя ў бальніцу. Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі назвала трагедыю адным з самых чорных дзён у гісторыі краіны.