У Новай Зеландыі пасля атак на мячэці ўзровень пагрозы падняты да максімальнага

15 марта 2019

Улады заклікаюць насельніцтва Крайстчэрча не набліжацца да культавых аб'ектаў і не пакідаць свае дамы. У краіне зачыненыя школы. Трое падазроных у масавым расстрэле людзей у храмах даюць паказанні. Па даных следчых, яны прызнаюцца ў зробленым, заяўляючы аб помсце мусульманам за тэракты ў Еўропе. Паліцыя працягвае вышук яшчэ аднаго са злачынцаў - 28-гадовага аўстралійца Брэнтана Таранта. Ён вёў трансляцыю атакі ў Fасеbооk. У выніку нападу загінулі 49 чалавек. Дзясяткі пацярпелі.