У Новай Зеландыі палае самы маштабны за апошнія 60 гадоў лясны пажар

11 февраля 2019

Узгаранне не ўдаецца ліквідаваць вось ужо тыдзень. Пад ударам стыхіі Паўднёвы востраў, там агнём абхопленая плошча дзве з паловай тысячы гектараў. У рэгіёне ўведзены рэжым НЗ. Эвакуіраваныя некалькі тысяч мясцовых жыхароў. Вядома, што полымя знішчыла адзін жылы дом. На шчасце, даных аб чалавечых ахвярах няма. З пажарам змагаюцца больш як 150 пажарнікаў, з паветра ім аказваюць дапамогу 23 верталёты. Ёсць верагоднасць, што ў найбліжэйшы час з-за ўзмацнення ветру плошча ўзгарання павялічыцца.