У Нотынгеме з-за моцнага пажару эвакуіраваны чыгуначны вакзал

12 января 2018

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з брытанскага Нотынгема. У горадзе з-за моцнага пажару эвакуіраваны чыгуначны вакзал. З магутным агнём, які ахапіў памяшканні транспартнага вузла, змагаюцца паўсотні пажарных. Цягнікі праходзяць станцыю без прыпынку. У раёне НЗ перакрыта некалькі дарог. Звестак аб ахвярах і прычынах пакуль няма.