У нарвежскім Лердаль-Сейры амаль цалкам згарэў унікальны помнік драўлянага дойлідства

20 января 2014
Агнём знішчана 30 будынкаў XVIII - XIX стст., занесеных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Палова - гэта жылыя дамы. 8 гадзін сотні ратавальнікаў спрабавалі патушыць пажар. Усе высілкі рабіў дарэмнымі моцны вецер. На гэты момант сітуацыю ўзялі пад кантроль. Амаль траціну насельніцтва мястэчка эвакуіравалі. 90 чалавек шпіталяваныя з атручваннем угарным газам.