У Нарвегію і Данію прыбываюць у гэтыя дні тысячы турыстаў

20 марта 2015

Паводле слоў спецыялістаў, у Паўночнай Еўропе поўнае сонечнае зацьменне будзе відаць лепш і даўжэй, чым у іншых рэгіёнах. Як чакаецца, там назіраць за ім можна будзе амаль 3 хвіліны. У найбліжэйшыя гадзіны жыхары Зямлі стануць сведкамі найбуйнейшага за апошнія 16 гадоў сонечнага зацьмення. Асобныя фазы зацьмення будуць бачныя ў Еўропе і на частцы Расіі. Аднак поўнае зацьменне Сонца змогуць убачыць толькі жыхары Фарэрскіх астравоў і архіпелага Шпіцберген.