У Нарвегіі вынеслі прыгавор экіпажу самалёта латвійскай кампаніі "Эйр Балтык"

18 августа 2015

Яны былі п'янымі  перад палётам. Другі пілот самалёта атрымаў паўгода турмы, адна са сцюардэс - 45 дзён зняволення, другая - два месяцы. Прыгавор капітану будзе вынесены ў верасні. Яму пагражае тэрмін да двух гадоў. Інцыдэнт з п'янымі пілотамі і сцюардэсамі адбыўся 8 жніўня. Самалёт павінен быў ляцець рэйсам Осла - Іракліён. Чатырох з пяці членаў экіпажа западозрылі ва ўжыванні спіртнога перад палётам пасля ананімнага званка. Дзвюх  сцюардэс, першага і другога  пілота адхілілі ад працы. Рэйс быў затрыманы на 4 гадзіны 45 хвілін.