У Нарвегіі сёння ўспамінаюць ахвяры тэракта ў Осла і на востраве Утоя

22 июля 2013
Роўна два гады назад - 22 ліпеня - свет скалынула навіна аб нападзенні на бізнес-цэнтр і міжнародны дзіцячы лагер. Ад рук тэрарыста Андэрса Брэйвіка тады загінулі 77 чалавек. Большасць з іх - дзеці.

У дзень смутку па ўсёй краіне адбудуцца жалобныя мерапрыемствы. У сталіцы Нарвегіі дзясяткі тысяч людзей пройдуць маршам па цэнтральных вуліцах горада з запаленымі свечкамі ў руках.

Сам Брэйвік зараз знаходзіцца ў турме. Яго прыгаварылі да 21-го года зняволення. Але гэты тэрмін пазней, хутчэй за ўсё, будзе прадоўжаны.