У Нарвегіі праходзяць выбары ў парламент

9 сентября 2013

Інтрыга ў тым, што паводле апытанняў кіруючая на працягу апошніх васьмі гадоў левацэнтрысцкая кааліцыя каласальна страчвае ў рэйтынгах. Да ўлады могуць прыйсці кансерватары. Але ўсё ўскладняе адно немалаважнае для нарвежскіх выбаршчыкаў пытанне - гэты ўступленне краіны ў Еўрасаюз. Справа ў тым, што кансерватары выступаюць за далучэнне да ЕС, у той час як 70% жыхароў краіны гэтага не жадаюць. Выбары ў нарвежскі парламент прадоўжацца два дні, і іх вынікі стануць вядомыя заўтра.